26 марта 2020 г.

Гульнёвая праграма "Беларускiя гаспадынькi"

Гульня — гэта найлепшая зарука для спазнання маленькім чалавекам навакольнага свету. Гуляючы, дзіця знаёміцца з новымі прадметамі побыту беларусаў, адкрывае для сябе цікавыя рэчы. Гульня – гэта і першая школа вопыту. У гульні дзіця рэалізуе свае жыццёвыя назіранні, капіруе паводзіны людзей, узнаўляе бачаныя ім сітуацыі, сямейны побыт, працоўныя заняткі.
Няма ніводнае гульні, якая б не знаходзіла свайго вобразу ў нейкіх сур’ёзных занятках. Гульні развіваюць памяць, спрыт, фантазію. Усё жыццё беларусаў суправаджаюць народныя гульні, у якіх бяруць удзел і старыя, і малыя. Прастата, даступнасць беларускіх народных гульняў робяць іх незаменнымі памочнікамі ў выхаванні. Яны аднаўляюць лепшыя народныя традыцыі, звычаі, святы, абрады.

МЭТА :арганізаваць правядзенне конкурснай гульнёвай праграмы “ Беларускія гаспадынькі”, стварыўшы для гэтага неабходныя ўмовы.

ЗАДАЧЫ : 1) пазнаёміць дзяцей з беларускімі народнымі гульнямі са скарбніцы нашых продкаў;
2) развіваць уменне хутка арыентавацца ў навакольных абставінах;
3) развіваць спрыт, хуткасць, каардынацыю рухаў, уважлівасць;
4) выхоўваць пачуццё адказнасці за таварыша па камандзе, узаемадапамогі.