16 мая 2021 г.

«Алоўкі" (Расказванне верша С.Сокалава – Воюша»)

 МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА

РАСКАЗВАННЕ ВЕРША
с.Сокалава – Воюша «Алоўкі»

2 малодшая група



























Праграмныя задачы: фарміраваць эстэтычныя пачуцці, мастацкае ўспрыманне, эмацыйную спагадлівасць; развіваць у дзяцей уменне эмацыянальна успрымаць змест вершаванных тэкстаў; выхоўваць беражлівыя адносіны да рэчаў.



Матэрыялы і абсталяванне: каляровыя алоўкі, клубок, аркушы, мудьтымедыйная установа.

Папярэдняя работа: разглядванне розных рэчаў.

Метады і прыёмы: гульнявой (дыдактычныя гульні, праблемныя і гульнявыя сітуацыі); наглядны (прагляд слайдаў).
Тып занятка-замацоўвае.

Адукацыйныя методыкі і тэхналогіі: метад навучнага мадэлявання, метады ІКТ-тэхналогіі.

Ход занятка

I этап - уводны (арганізацыйны)

Арганізацыйнае практыкаванне «Усмешка» (франтальная форма працы)
Мэта: стварэнне камфортнай добразычлівай атмасферы, выхаванне добразычлівага стаўлення да аднагодкам ў працэсе гульнявой дзейнасці.
Выхавальнік (В.): Добры дзень, мае даражэнькія маленькія! Рада ўсіх вас прывітаць.

II этап – асноўны



Пастаноўка праблемы "З'яўленне клубка ў руцэ" (франтальная форма працы)

Мэта: арганізацыя дзяцей, матывацыя на будучую дзейнасць, развіццё пазнавальнага цікавасці.

В.: Дзеці, клубок прыйшоў да нас і хоча нешта нам паказаць.

Загадванне загадкі “Алоўкі”

Мэта: фарміраваць уменне ўважліва слухаць і разумець змест загадак на беларускай мове.

В.: Паспрабуйце адгадаць. Паслухайце загадку і скажыце адгадку:

Каляровыя браткі

Носяць з дрэва кажушкі.

Мы завострым ім галоўкі,
Каб маглі пісаць (алоўкі).

В. Так , сапраўды- гэта алоўкі. Паглядзіце на іх. Якога яны колеру? Што вам хацелася б намаляваць гэтымі алоўкамі?
Пра алоўкі Сяржук Сокалау – Воюш напісаў верш, які так і называецца “Алоўкі”

Чытанне верша «Алоўкі» педагогам

Мэта: садзейнічаць праяўленню ўмення адрозніваць словы рускай і беларускай мовы, развіваць слыхавое пачуццё; выхоўваць жаданне маляваць алоўкамі.

В. Ах, якія тут алоўкі -
Каляровыя галоўкі!
Намалюю я саву,
І авечку, і асву,
І агонь, і акуляры,
І ўсмешлівыя твары.
Тата, мама, баба, дзед --
Будзе кожнаму партрэт.
Запрашаю ад душы -
Месца ж ёсць на аркушы!

Размова і разгляданне малюнка

Мэта: развіваць уменне ўдзельнічаць у беларускамоўных зносінах па змесце твораў мастацкай літаратуры,

В. Якія малюнкі хоча намаляваць хлопчык алоўкамі?

Так, ён хоча намаляваць “саву, і авечку, і асву, і агонь, і акуляры, і усмешлівыя твары”, партрэты таты, мамы, бабулі і дзядулі.

А што хочаце намаляваць вы?

Пры адказах выхавальнік выпраўляе памылкі дзяцей, дапамагае будаваць сказы на беларускай мове.

Гімнастыка для вачэй

Мэта: папярэджанне стомы, ўмацаванне вочных цягліц, зняцце напружання.

В. Паглядзім удалячынь,

пашукаем побач,

паглядзім уверх, уніз,

намалюем вачыма клубок.

Нідзе не бачым ніводнай старонкі…

Клубок, вядзі нас далей, пакажы нам шлях!

Здаецца, наш клубок вядзе нас да сталоў.



Маляванне

Мэта: Выхоўваць жаданне адлюстроўваць ўяўленні аб навакольным свеце даступнымі выразнымі сродкамі.

В. Намалюйце алоўкамі тое, што пажадаеце, а потым кожны раскажа пра свае малюнкі.



III этап. Заканчэнне занятка

Падвядзенне вынікаў (Добрая адзнака выхавальніка ўсім дзеянням дзяцей)



ЛІТАРАТУРА:

1. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі.- Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2019.

2. Дубініна , Д.М. Выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці да

беларускай мастацкай літаратуры і фальклору: дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі /Д.М.Дубініна.- Мінск: Новое знание , 2016

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.